epub
 
падключыць
слоўнікі

Адам Гурыновіч

Дзякуй табе, браце, Бурачок Мацею

Дзякуй табе, браце, Бурачок Мацею,

За тое, што ў сэрцы збудзіў ты надзею,

Што між братоў нашых знаходзяцца людзі

З кахаючым сэрцам і баляшчай грудзяй.

Дзякуй табе, браце, і за тыя словы,

Што ўспомнілі звукі нашай роднай мовы.

Бяры, браце, дудку, наладзь і жалейку,

Няхай песнь смутная ідзе у калейку

I будзіць у сэрцах мысль аб лепшай долі,

Якой мы не зналі дагэтуль ніколі.


1891-1893

Тэкст падаецца паводле выдання: невядомае
Крыніца: kamunikat