epub
 
падключыць
слоўнікі

Адам Міцкевіч

Да Нёмна

Нёмне, рака айчыны! Дзе ёсць тыя воды,

Што іх яшчэ ў маленстве чэрпаў у далоні?

Што імі потым плаваў у дзікія тоні

Неспакойнаму сэрцу шукаць прахалоды?

 

Тут Лаўра ў захапленні з уласнае уроды

Любіла збіраць краскі і аквечваць скроні;

Той вобраз, люстраваны ў срэбнахвальнай лоні,

Слязьмі ці раз муціў я - натхнёны заўсёды.

 

Нёмне, мой родны краю! Дзе ж бедаў пагрозы,

А з імі поўна шчасця, нядолі так многа?

Дзе ўсмешкі ўяў дзіцячых - ранку залатога?

 

Бурлівы ўзлёт юнацкі і мройныя крозы?

Лаўра - уцеха й радасць? Сябры дзе? Нікога...

Мінула ўсё... Чаму йшчэ са мной мае слёзы?

 

 

Каментары

 

Надрукавана: Конадні, 1955, № 4, С. 52.

 


жнівень 1821

Пераклад: Алесь Салавей
Тэкст падаецца паводле выдання: невядомае
Крыніца: невядомая