epub
 
падключыць
слоўнікі

Адам Міцкевіч

Галадоўліца

З рускай — М. Някрасава

 

Стаіць мужык —

Ківаецца,

Ідзе мужык —

Хістаецца.

 

Жыццё яму

Дакучыла,

Бяда яго

Замучыла.

 

Глядзіць вачмі

Слязлівымі,

Сапе грудзьмі

Ўдушлівымі.

 

Ідзе, як цень,

Ідзе і спіць,

Прыйшоў, дзе шнур

З жытцом стаіць.

 

І скалай стаў,

Дзе шнур чарнеў,

І хрыпла так

Завыў, запеў:

 

«Паспей бардзей,

Жытца зярно,

Я жду цябе

Даўно, даўно!

 

Хоць бы з гару

Акраец з’ем

Дый праснакоў

Адразу з сем.

 

Усё адзін,

Усё з’ем сам,—

Прасі хоць сын,

Хоць хто — не дам!»

 

22 ліпеня 1905


22.07.1905

Пераклад: Янка Купала
Тэкст падаецца паводле выдання: Купала Я. Поўны збор твораў. У 9 т. - Т. 1. Вершы, пераклады 1904-1907. Мн., Маст. літ., 1995.-462 c. [4] л. іл.
Крыніца: скан