epub
 
Падключыць
слоўнікі

Адам Міцкевіч

Нёман

Нёман, рэчка майго дому! Дзе воды тыя,

Што я чэрпаў калісьці дзіцячай рукою

І, сэрцу шукаючы майму супакою,

Плыў калісь па табе я ў куткі дзікія?

 

Тут Лаўра, сабе ў косы наўплятаўшы кветак,

На цень свой прыгожы ў глыбіню глядзела,

А на хвалю той рэчкі мне сляза ляцела

І абраз муціла, дарагі мне гэтак.

 

Нёман, мая рэчка! Дзе ёсць воды тыя,

А з імі шчасце, надзеі дзеліся куды?

Дзе мілыя, дзіцячыя вяселля гады?

 

Дзе Лаўра і сябры мае дарагія?

Мінула ўсё, што прынёс мне век малады,

Усё прайшло... Чаму ж не расстаўся з слязьмі я?

 

 

Каментары

 

Надрукавана: Беларуская крыніца, 28.01.1927.

 



Пераклад: Альбін Стаповіч

Беларуская Палічка: http://knihi.com