epub
 
падключыць
слоўнікі

Агнія Барто

Дзяўчынка-равушка

Хто завыў? Хто зароў?

Ці не чарада кароў?

Не цялушка Пяструшка?

Гэта - Ганя-равушка.

Плача, заліваецца,

Сукенкай уціраецца...

- У-у-у-у-у-у-у!

 

Выйшла мама з Ганяй у сад,

Ганя просіцца назад:

- Не хачу я ў сад ісці!

Ой, пусці! Пусці! Пусці!

А як толькі Ганя ў дом -

Слёзы з вочак ручайком:

- О-о-о-о-о!

 

Не хачу. Пусці назад.

Рвецца зноў яна у сад.

Малака далі у кубку -

Ганя ўжо скрывіла губку:

- Ён вялікі! Дайце ў тым!

Не, не ў гэтым! У маім!

У-у-у-у-у!

 

Далі плаксе у другім -

Раскрычалася зусім:

- Не хачу і ў гэтым! Не!

Дайце лепей з тога мне!

Э-э-э-э-э!

 

Палажылі Ганю спаць.

Ганя плача - хоча ўстаць.

- Дай сукенку! Ой, дай, дай!

Хоць ты з хаты

Уцякай.

          Ай!

 

Як на сход, народ плыве:

Хоча ведаць, хто раве,

Хто ўвесь час тут плача?

Што ўсё гэта значыць?

 

Бачаць - дзеўчынка стаіць,

Немым голасам крычыць,

А ў яе ад горкіх слёз

Усё распухла -

Твар і нос.

- О-о-о-о-о-о!

У-у-у-у-у-у!

 

Ой, не плач, Ганюшачка,

Дзяўчынка-равушачка,

Дзяўчынка-равёлачка,

Хліпалка-сапёлачка!

На табе ж ад сырасці

Плесня можа вырасці!

 

 

Разам з Паўлам Барто

 



Пераклад: Анатоль Зіміёнак