Агнія Барто

Дзяўчынка чарнамазая

- Ах, дзяўчынка

Чарнамазая,

Дзе ж ты рукі

Перамазала?

На далоньках

Плямы,

На локцях -

Таксама.

 

- Я на сонейку

Ляжала,

Рукі ўгору

Трымала,

Вось яны і загарэлі!

 

- Ах, дзяўчынка

Чарнамазая,

Дзе ж ты твар свой

Перамазала?

Чорны кончык носа,

На шчоках

Палосы.

 

- Я на сонейку

Ляжала,

Нос угору

Трымала,

Вось ён і загарэў.

 

- Ах, дзяўчынка

Чарнамазая,

Дзе ж ты пяткі

Перамазала?

 

- Я на сонейку

Ляжала,

Пяткі ўгору

Трымала,

Вось яны і загарэлі!

 

- Ой, ці праўда гэта?

Ці так ты рабіла?

Да кроплі ўсё адмыем.

Падавайце мыла!

Мы яе адшаруем.

 

Закрычала на ўсю глотку,

Як убачыла

Вяхотку.

Як кошка, упіралася, -

Мыць рукі

Не давалася:

- Яны не будуць

Белыя:

Яны ўсе

Загарэлыя!

А рукі і адмыліся.

 

Шаравалі

Губкай нос -

Раскрычалася

Да слёз:

- Ой, мой бедны носік

Мыла не выносіць!

Ён не будзе белы:

Ён жа загарэлы!

А нос таксама адмыўся.

 

- Вой, навошта пяткі церці?!

Можна з козыту памерці!

Не будуць пяткі белыя:

Яны ўсе загарэлыя!

А пяткі таксама адмыліся.

 

Вось цяпер ты белая,

Зусім не загарэлая.

Гэта ўсё быў бруд.

 

 

Разам з Паўлам Барто



Пераклад: Уладзімір Шахавец

Беларуская Палічка: http://knihi.com