epub
 
падключыць
слоўнікі

Агнія Барто

Памочніца

Спраў у Танечкі багата.

Хто б управіцца паспеў?

Памагала ўранку брату -

Брат цукеркі ўранку еў.

 

Мыць хацела лыжкі ў місцы,

Ды да кухні не дайшла:

Адчыніла дзверы кісцы,

Мяўкаць кісцы памагла.

 

Малако піла і ела,

Заклапочана была:

Села, з мамай пасядзела,

Да бабулі падышла.

 

Перад сном сказала маме:

- Распраніце мяне самі,

Я ад стомы - не магу,

Я вам заўтра памагу!



Пераклад: Віталь Вольскі