epub
 
падключыць
слоўнікі

Аляксандар Блок

«Май акрутны з белымі начамі!..»

Ул. Пясту

 

Май акрутны з белымі начамі!

Грукат у вароты: адчыняй!

Мроіва блакіту — за плячамі,

І пагібель — тоіць небакрай!

Смех жанчын з вар’яцкімі вачамі,

З ружай змятай на грудзях... О май,

Прабудзі! — пратні мяне мячамі

І ад жарсці лютай вызваляй!

 

Добра ў карагодным крузе лугам

З палымянай песняю прайсці,

Піць віно, смяяцца з мілым другам,

У вянках узорыстых цвісці,

Кветкі слаць чужым сяброўкам смуглым,

Сум і шчасце светлае знайсці,

А дастойней — баразной за плугам

Свежым ранкам басанож ісці!

 

28 мая 1908



Пераклад: Васіль Зуёнак