epub
 
падключыць
слоўнікі

Аляксандар Блок

«Ноч, вуліца, ліхтар, аптэка...»

Ноч, вуліца, ліхтар, аптэка,

Сляпое, цьмянае святло.

Здаецца, так было спрадвеку —

Інакш адбыцца не магло.

 

Памрэш — пачнеш усё спачатку,

Але дарэмна. Ночы твар

Нязменна выдае нашчадкам

Аптэку, вуліцу, ліхтар.

 

1912



Пераклад: Сяргей Махнач