epub
 
падключыць
слоўнікі

Аляксандар Пушкін

Абвал

Ад нейкай морачнай скалы,

Разбіты шумныя валы,

І нада мной крычаць арлы,

Галосіць бор,

Блішчаць сярод туманнай мглы

Вяршыні гор.

 

Адтуль сарваўся раз абвал

І з цяжкім грукатам упаў,

І ўсю прастору паміж скал

Загарадзіў,

І Терэка магутны вал

Перапыніў.

 

Ў знямозе раптам усцішэў

О Терэк, ты аж скамянеў;

Ды задніх хваляў ўпарты гнеў

Прабіў снягі...

І затапіў шалёны гнеў

Ўсе берагі.

 

І доўга скінуты абвал

Неталай грудаю ляжаў

І Терэк злы пад ім імчаў,

Вадзяны пыл,

І промень сонца абмываў

Ледзяны схіл.

 

І шлях па ім шырокі йшоў;

І конь скакаў, цягаўся вол,

І тут свайго вярблюда вёў

Стэпоў ліхвяр,

Дзе толькі мчыцца бог вятроў,

Нябёс жыхар.



Пераклад: Зяма Півавараў