epub
 
падключыць
слоўнікі

Аляксандар Пушкін

Адраджэнне

Мастак-паганец пэндзлем сонным

Карціну генія чарніў.

Сваім малюнкам беззаконным

З яе бяздумна глум чыніў.

 

Ды фарбы дзікія з гадамі

Спадаюць чэзлаю луской;

І геній творцы перад намі

З ранейшай паўстае красой.

 

Вось так падманныя імкненні

З душы маёй ляцяць, як сон,

І ажываюць летуценні

Найпершых, самых чыстых дзён.

 

1819



Пераклад: Артур Вольскі