epub
 
падключыць
слоўнікі

Аляксандар Пушкін

Анёл

Анёл з дзвярэй эдэма кволы

Пахілай галавою ззяў,

А дэман змрочны, невясёлы

Над страшнай безданню лятаў.

 

Дух адмаўлення, дух сумнення

На духа чыстага глядзеў

І ўпершыню міг захаплення

Спазнаць сваёй душой хацеў.

 

«Даруй, — казаў,— цябе не крыўдзіў,

І ты мне недарэмна ззяў:

Не ўсё я ў небе ненавідзеў,

Не ўсё я ў свеце ганьбаваў».

 

1827



Пераклад: Васіль Вітка