Над ляснымі берагамі
Ў час вячэрняй цішыні,
Шум і песні пад шатрамі,
І раскладзены агні.
Прывітанне, племя шчасных!
Пазнаю твае кастры;
Я б і сам інакшым часам
Праважаў твае шатры.
Ранак блісне прамянямі —
Знікне зноў ваш вольны след,
Вам ісці, ды ўжо за вамі
Больш не пойдзе ваш паэт.
Бо вандроўныя паходы
І гарэзлівыя дні
Ён змяняў на вёскі слодыч
І на ленасць цішыні.