Нашто дачаснае прызнанне
Злавеснай думкай засмучаць
І непазбежнае расстанне
З нясмелай скрухаю чакаць?
І дзень пакуты — не адзіны.
Спавіты ў полі цішынёй,
Ты будзеш клікаць успаміны
Тых дзён, што страчаны табой.
Сваім выгнаннем і магілай
Купіць ты згодзішся тады
Хоць слова з губ дзяўчыны мілай,
Хоць лёгкі шум яе хады.
1820