epub
 
падключыць
слоўнікі

Аляксандар Пушкін

«Гарыць ва мне агонь няцнотны...»

Гарыць ва мне агонь няцнотны,

Душа з жаданнем заадно,

Цалуй мяне: твае пяшчоты

Мілей, чым мосьці і віно.

Схіліся галавой няўпірнай,

Каб спачываў я, ціхамірны,

Пакуль дыхне вясёлы дзень,

Начны палохаючы цень.

 

1825



Пераклад: Міхась Стральцоў