Аляксандар Пушкін

«Я перабыў свае жаданні...»

Я перабыў свае жаданні,

Лятункі знелюбіў свае,

І плён сардэчнага згасання

Адны пакуты мне дае.

 

І лёс, у жорсткім сваім лёце,

Квяцісты зблоціў мне вянец.

Жыву ў самоце, у сумоце,

Чакаючы: калі канец...

 

Так, позняю прыбіты сцюжай,

Калі зімовы чуцен свіст,

Адзін на галіне нядужай

Трапечацца спазнёны ліст.

 

1821



Пераклад: Уладзімір Дубоўка

Беларуская Палічка: http://knihi.com