Аляксандар Пушкін

«Я вас кахаў...»

Я вас кахаў: быць можа мімаволі

Кахання жар у сэрцы не пагас;

Няхай яно вас не трывожыць болей;

Я не хачу нічым засмучваць вас.

 

Я вас качаў бязмоўна, адзінотна,

То боязь чуў, то рэўнасць зазнаваў;

Я вас кахаў так шчыра, так пяшчотна,

Як дай вам Бог каб іншы пакахаў.

 

1829



Пераклад: Максім Лужанін

Беларуская Палічка: http://knihi.com