Аляксандар Пушкін

«Я вас кахаў..»

Я вас кахаў: каханне засталося

Ў душы маёй, загасла не зусім;

Але я не шукаю з вамі зносін,

Бо не жадаю засмуціць нічым.

 

Я вас кахаў так ціха, так журботна,

Што рэўнасцю пачаў занемагаць;

Я вас кахаў так шчыра, так пяшчотна,

Як дай вам Бог каханай іншым стаць.



Пераклад: Сяргей Махнач

Беларуская Палічка: http://knihi.com