epub
 
падключыць
слоўнікі

Аляксандар Пушкін

Я вас любіў...

Я вас любіў, любоў яшчэ, здаецца,

Ў маёй душы пагасла не зусім;

Яна не патрывожыць ваша сэрца,

Я не хачу вас засмучаць нічым.

 

Я вас любіў маўкліва і журботна,

То раўнаваў, то як ваш цень хадзіў;

Я вас любіў так шчыра, так пяшчотна,

Дык дай вам бог, каб іншы так любіў.



Пераклад: Юрась Свірка