Аляксандар Пушкін

«Ён жыў тады між нас...»

Ён жыў тады між нас,

У племені яму чужым, і злосці

Ў душы сваёй да нас ён не таіў,

І мы яго любілі. Мірны, чулы,

Ён на бяседы нашыя прыходзіў.

Мар чысцінёй дзяліліся мы з ім

І песнямі (звысок ён быў натхнёны

І на жыццё глядзеў звысок). Нярэдка

Ён гаварыў пра час, калі народы

З’яднаюцца ў вялікую сям'ю,

Пазбыўшыся варожасці і спрэчак.

Мы прагна слухалі паэта. Ён

Пайшоў на захад — ціхім блаславеннем

Праводзілі яго мы. — Ды цяпер

Наш мірны госць нам ворагам зрабіўся,

Атрутай верш, на ўцеху чэрні буйнай,

Ён напаўняе. Здалечы да нас

Даходзіць голас злоснага паэта,

Знаёмы голас!.. божа! Асвяці

Ў ім сэрца праўдаю тваёй і мірам

І зноў вярні яму...



Пераклад: Васіль Зуёнак

Беларуская Палічка: http://knihi.com