epub
 
падключыць
слоўнікі

Аляксандар Пушкін

«Ёсць стэп людскі...»

Ёсць стэп людскі, і ў ім з глыбі раптоўна

Прабіліся крыніцы на грудку.

Адна — юнацтва хваляю бунтоўнай

Кіпіць, бяжыць з цурчаннем па пяску.

Кастыльская — сваёй бруёй найлепей

Напоіць тых, хто смагне без надзей.

Крыніца забыцця ў пустэльным стэпе

Натоліць жар душы найсаладзей.



Пераклад: Яўген Міклашэўскі