epub
 
падключыць
слоўнікі

Аляксандар Пушкін

Муза

Яна мяне з маленства палюбіла

І сяміствольную жалейку мне ўручыла,

З усмешкай слухала ў шчаслівыя хвіліны,

Калі адтуліны пустое чараціны

Ад кволых дотыкаў мае рукі запелі,

І гімны боскія натхнёна зазвінелі,

І песні мірныя фрыгійскіх пастухоў.

Да змроку з раніцы пад шатамі дубоў

Старанна слухаў я дзівосныя урокі

Таемнай дзевы яснавокай,

Змахнуўшы пасмы валасоў з чала,

Сама з маёй рукі жалейку узяла,

Запеў чарот ад боскага дыхання,

І сэрца захапіў прыліў зачаравання.



Пераклад: Сяргей Грахоўскі