Аляксандар Пушкін

На ўзгорках Грузіі ўначы ляжыць імгла...

На ўзгорках Грузіі ўначы ляжыць імгла;

      Арагвы шум перада мною.

І лёгкі сум душы, і светлы, як сляза;

      Бо сум напоўнены табою,

Табой, адной табой... і смутку ўжо майго

      Нішто не мучыць, не трывожыць,

І сэрца зноў гарыць, кахае – з-за таго,

      Што не кахаць яно не можа.



Пераклад: Пятро Макарэвіч

Беларуская Палічка: http://knihi.com