epub
 
падключыць
слоўнікі

Аляксандар Пушкін

Няньцы

Сяброўка дзён маіх суровых,

Галубка, ты, нібыта ў сне,

Сярод глушы лясоў сасновых

Даўно счакалася мяне.

Ты пад акном сваёй хаціны

Вартуеш час, нібыта страх,

Марудзяць кожнае хвіліны

Пруткі ў наморшчаных руках.

І на забытыя вароты

Глядзіш з маркотай у вачах;

Сум, прадчуванні і турботы

Кладуцца гнётам у грудзях.

То мроіцца табе...

 

1826

 

 

Каментары

 

Рэдакцыя 1993 года.

 

Пераклад друкаваўся:

Полымя. 1949, № 6.

Бярозка. 1949, № 6; пад назвай «Няні».

Пушкін А. Выбр. тв. Мн., 1949.

Танк М. Зб. тв.: У 6 т. Т. 5. Мн., 1980.

На зорных шляхах: Пераклады М. Танка. Мн., 1991.

Пушкін А. С. Выбр. тв.: У 2 т. Т. 1. Мн., 1993.

 



Пераклад: Максім Танк