Аляксандар Пушкін

Нераіда

Дзе хвалі ўсплёскваюць, цалуючы Таўрыду,

Пры ранішняй зары я ўбачыў нераіду

І любаваўся, як багіняй маладой,

Што грудзі белыя ўздымала над вадой.

Яна, як лебедзь, ўздымала іх міжволі,

Як пену з валасоў выкручвала паволі.

 

1820



Пераклад: Яўген Міклашэўскі

Беларуская Палічка: http://knihi.com