epub
 
падключыць
слоўнікі

Аляксандар Пушкін

Ноч

Мой голас да цябе, лагодны і пяшчотны,

Трывожыць позняе маўчанне ночы цнотнай.

Каля маёй пасцелі свечка у журбе

Гарыць: і вершы ўсе мае — табе, табе,

Як ручаі, цурчаць і поўняцца табою.

У цемры вочы твае свецяць перад мною,

Мне усміхаюцца, і чую гукі я:

Мой друг, ласкавы друг... кахаю… я твая…

 

1823



Пераклад: Янка Сіпакоў