epub
 
падключыць
слоўнікі

Аляксандар Пушкін

«Пад сінім небам роднае сваёй зямлі...»

Пад сінім небам роднае сваёй зямлі

      Яна знясілела, завяла...

І ў вышыні, дзе воблакі плылі,

      Як лёгкі цень ужо лятала;

Але няўлоўная была між нас мяжа.

      Дарэмна я да памяці звяртаўся:

Мой голас водгуку не абуджаў,

      Ніхто ў надхмарных высях не азваўся.

Дык вось каго любіў я ўсёй сваёй душой,

      Як ланцугамі да яе прыкуты,

З такой пяшчотнай, невыказнаю тугой,

      З такім шаленствам і пакутай!

Дзе боль і дзе любоў? Усё ў душы здавён,

      Як недасяжныя, пакутлівыя цені,

Для памяці маёй тых незваротных дзён

      Ні слёз, ні роспачы — адны імгненні.

 

1826



Пераклад: Васіль Вітка