Паэт! Не даражы пашанаю народнай.
Міне хвілінны шум паклонаў грамады;
Пачуеш дурняў суд ці смех сурмы халоднай,
Ты цвёрдасць і спакой захоўвай, як заўжды.
Ты цар: жыві адзін. Дарогаю свабоднай
На вольны покліч розуму ідзі туды,
Дзе выспеліш любімых дум плады
За подзвіг свой не просячы хвалы лагоднай.
Яна ў самім табе. Ты сам вышэйшы суд
Стражэй за ўсіх няўмольна вершыш тут.
Ты ўсцешан працаю сваёй, мастак нястомны?
Усцешан? Дык тады хай ганіць тлум яе
І на алтар твайго агню плюе,
Ускалынуўшы твой трыножнік цёмны.