Аляксандар Пушкін

Помнік

Exegi monumentum*

Я помнiк сам сабе узнёс нерукатворны,

Туды не зарасце народная трапа,

Вышэй узняуся ён вяршыняй непакорнай

          Александрыйскага слупа.

 

Не, увесь я не памру — душа не стане прахам,

У лiры дарагой свой захавае жар, —

I слаўны буду я, пакуль пад Млечным шляхам

          Жыў будзе хоць адзiн пясняр.

 

Пачуюць пра мяне па усёй Русi вялiкай,

I кожны назаве той моваю, што звык,

I горды yнук славян, i фiн, i зараз дзiкi

          Тунгус, i стэпаў друг калмык.

 

I доўга буду я за тое люб народу,

Што ў сэрцах добрае я лiрай абуджаў,

Што ў жудасны мой век уславiў я свабоду

          I лiтасць к занядбаным зваў.

 

Нябёсаў голасу, о Муза, будзь паслушна,

Не бойся крыўд, вянца не вымагай,

Паклёпы i хвалу выслухвай непарушна

          I спрэчкi з блазнам не прымай.

* Я пабудаваў помнік



Пераклад: Васіль Зуёнак

Беларуская Палічка: http://knihi.com