epub
 
падключыць
слоўнікі

Аляксандар Пушкін

Прарок

Душой знямогшыся зусім,

У змрок пустэльні я прыбіўся,

І шасцікрылы серафім

На раздарожжы мне з’явіўся,

І кстамі лёгкімі, як сон,

Маіх вачэй даткнуўся ён:

І вешчым зрэнкам даў раскрыцца,

Як у апуджанай арліцы.

Маіх вушэй даткнуўся ён,

І іх напоўніў шум і звон

І ўчуў я неба узрушэнне,

І ўвышыні анёлаў лёт,

І гад марскіх падводны ход,

І ніцае лазы гібенне.

І ён да губ маіх прынік,

І выдраў грэшны мой язык,

І хітры, і з лянотай млявай,

І джала мудрае змяі

У вусны ў сцішанай бруі

Уклаў дзясніцаю крывавай.

І грудзі мне рассек мячом,

І выцяг сэрца трапяткое,

І вугаль, што палаў агнём,

У грудзі ўклаў, як сэрца тое.

Як труп пустэльны, я ляжаў,

І голас божы загадаў:

«Паўстань, прарок, з празрэннем новым

Паўсюль на моры, на зямлі

Маёю воляй, дзейсным словам

Людскія душы папялі».

 

1826



Пераклад: Рыгор Барадулін