epub
 
падключыць
слоўнікі

Аляксандар Пушкін

Празаік і паэт

Куды, празаік, сумна крочыш?

Дай думку мне, якую хочаш,

Яе з удаласцю стральца

Аперу рыфмаю з канца,

Пасля, на цеціву тугую

Паклаўшы, лук сагну дугой.

А там пашлю ўжо наўдалую,

І здасца вораг нам з табой!

 

1825



Пераклад: Яўген Міклашэўскі