Аляксандар Пушкін

Прыкметы

Я ехаў к вам: жывыя сны

Віліся ўслед гурмой гуллівай,

І месяц справа, як ручны,

Суправаджаў мой бег руплівы.

 

Ад вас вёў шлях: не тыя сны...

Душа ўспаміны варушыла,

І месяц злева, як ручны,

Суправаджаў мяне паныла.

 

І марам вечным у цішы

Так аддаёмся мы, паэты;

Так згодны прымхі і прыкметы

З душой, з пачуццямі душы.



Пераклад: Юрась Свірка

Беларуская Палічка: http://knihi.com