epub
 
падключыць
слоўнікі

Аляксандар Пушкін

Пташка

Я і ў чужым краю хаваю

Радзімы звычай даўніны:

На волю пташку выпускаю

У сьвята сьветлае вясны.

 

Я ў гэтым маю суцяшэньне;

За што-ж на Бога наракаць,

Калі хоць аднаму стварэньню

Я волю змог падараваць?



Пераклад: Янка Золак