epub
 
падключыць
слоўнікі

Аляксандар Пушкін

«Радзее хмар густых лятучая града...»

Радзее хмар густых лятучая града.

О зорка вечара, мне не цябе шкада!

Прамень твой асвяціў маўклівыя раўніны,

І велічны заліў, і ўзгоркаў верхавіны.

Люблю тваё святло ў блакітнай вышыні.

Хто ж думкі разбудзіў, што спалі дзень пры дні?

Я помню твой усход, знаёмае свяціла,

Над мірнаю зямлёй, дзе ўсё так сэрцу міла,

Дзе з долу ўзнесліся таполі стройна ўвысь,

Дзе дрэмле светлы мірт і цёмны кіпарыс

І дзе паўдзённыя шумяць бясконца хвалі.

Я там блукаў, як думкі ў сэрцы выспявалі.

Над морам у гарах мінаў лянотны дзень,

І, як сыходзіў на хаціны ночы цень,

Дзяўчына юная ў імгле цябе шукала

І імем дарагім сяброўкам называла.

 

1820



Пераклад: Яўген Міклашэўскі