Аляксандар Пушкін

Рэха

Ці звер раве ў глушы лясной,

Ці песня чутна за гарой,

Ці гром грыміць па-над зямлёй -

          Ў цішы заўжды

На кожны голас водгук свой

          Народзіш ты.

 

У буру ловіш гул ракі,

Як гром калыша саснякі,

Як граюць пастухоў ражкі -

          І шлеш у свет

Адказ; табе ж ніхто... Такі

          І ты, паэт.

 

1831

 

 

Каментары

 

Пераклад друкаваўся:

Полымя. 1949, № 6.

Пушкін А. Выбр. тв. Мн., 1949.

Танк М. Зб. тв.: У 6 т. Т. 5. Мн., 1980.

На зорных шляхах: Пераклады М. Танка. Мн., 1991.

Пушкін А. С. Выбр. тв.: У 2 т. Т. 1. Мн., 1993.

 



Пераклад: Максім Танк

Беларуская Палічка: http://knihi.com