epub
 
падключыць
слоўнікі

Аляксандар Пушкін

«Шчаслівы я, калі магу пакінуць...»

Шчаслівы я, калі магу пакінуць

Абрыдлы шум сталіцы і двара,

Каб уцячы ў пустэльныя дубровы,

На берагі маўклівых гэтых вод.

 

Ці хутка ўжо яна з рачнога дна

Падымецца, як рыбка залатая?

 

Якую слодыч лье яе ўзнікненне

З хваль ціхіх у начы маладзічковай!

У зблытанасці валасоў зялёных

Яна сядзіць на беразе крутым.

Ля гонкіх ног, як пена белых, хвалі,

Зліваючыся, лашчацца журботна.

Яе то цьмеюць, то світаюць вочы,

Як зоркі зіхатлівыя на небе;

Дыханне ў вуснах не жыве, але

Пратне ўсяго вільготных сініх губ

Цалунак ахалодны без дыхання,

Маркотны і салодкі — ў летні сквар

Халодны мёд не так салодзіць смагу.

Калі яна разгубленымі кстамі

Кранае валасы мае, тады

Імгненны холад жахам прабягае

Мне галаву і сэрца гулка б’ецца,

Пакутна захлынуўшыся мілосцю.

І ў гэты міг я рад жыццё пакінуць,

Хачу стагнаць і піць яе цалункі,

А слодыч слоў... Якія гукі могуць

З ёй параўняцца — шчэбет немаўляці,

Цурчанне вод, ці майскі шум нябёс,

Ці гулкія Баяна Слаўя гуслі.

 

1826



Пераклад: Рыгор Барадулін