epub
 
падключыць
слоўнікі

Аляксандар Пушкін

Стансы

З надзеяй славы і дабра

Гляджу без боязі праявы:

Пачатак слаўных дзён Пятра

У змроку мяцяжоў крывавых.

 

Ды праўдай браў ён да канца,

Стрыножыў норавы навукай,

І на буянага стральца

Быў не падобны Даўгарукі.

 

Самадзяржаўнаю рукой

Асветы рассяваў насенне,

Не пагарджаў сваёй зямлёй:

Яе ён ведаў прызначэнне.

 

То акадэмік, то герой,

Цясляр і мараход выдатны,

Усёабдымнаю душой

На троне быў работнік здатны.

 

Сямейны гонар не забудзь;

Жыві, як прашчур твой дзівосны:

Як ён, нястомны, цвёрды будзь

І памяццю, як ён, нязлосны.

 

1826



Пераклад: Уладзімір Паўлаў