epub
 
падключыць
слоўнікі

Аляксандар Пушкін

«Што ў імені табе маім?..»

Што ў імені табе маім?

Яно памрэ, як пошум хвалі,

Што б’е самотна ў бераг дальні,

Як гук начны ў бары глухім.

 

Яно пакіне мёртвы цень

На памятнай старонцы белай,

Як моваю незразумелай

Магільны надпіс на пліце.

 

Што ў ім? Забытае даўно

Ў турботах новых і бунтоўных,

Тваёй душы не дасць яно

Пяшчотных згадак і чароўных.

 

Ды ў дзень, як смутак ахіне,

Шапні яго — хоць не пачую;

Скажы: ёсць памяць пра мяне

І ў свеце сэрца, дзе жыву я...

 

1830



Пераклад: Васіль Зуёнак