epub
 
падключыць
слоўнікі

Аляксандар Пушкін

«Табе, паэту і герою!..»

Д. В. ДАВЫДАВУ

 

Табе, паэту і герою!

Мне не ўдалося за табою

Праз гром гарматны, у агні,

Скакаць на ўпараным кані.

 

Наезнік ціхага Пегаса,

Ад старажытнага Парнаса

Займеў нямодны я мундзір:

Ды і на цяжкай службе гэтай,

І тут, о коннік мой апеты,

Ты бацька мой і камандзір.

 

Вось мой Пугач — жыве па праўдзе,

Адразу бачна: зух-казак!

Ў перадавым тваім атрадзе

Ён ваяваў бы хвацка так!



Пераклад: Эдзі Агняцвет