epub
 
падключыць
слоўнікі

Аляксандар Пушкін

Тры крыніцы

На роўнядзі жыцця, самотнай і бязмоўнай

Тры неўпрыкмет прабіліся бруі:

Адна — з пары юначай неўтаймоўнай —

Кіпіць, зіхціць, не журная ані.

Бруя кастальская на роўнядзі няўроднай

Выгнанніку вяртае смак жыцця.

Бруя апошняя, яе глыток халодны,

Найлепш спатоліць прагу пачуцця.

 

1827



Пераклад: Міхась Стральцоў