У глыбіні сібірскіх руд
Хавайце гордае цярпенне,
Не згіне праца вашых рук
І дум высокае імкненне.
Няшчасцю верная сястра,
Надзея ў змрочным падзямеллі
Скаваны дух абудзіць смела,
Надыйдзе вольная пара:
Сяброўства і любоў да вас
Пранікнуць скрозь муроў затворы,
Як ў вашы катаржныя норы
Даходзіць мой свабодны глас.
Аковы цяжкія спадуць,
Цямніцы знікнуць, і свабода
Вас прыме шчасна ля ўвахода,
І меч браты вам аддадуць.