epub
 
падключыць
слоўнікі

Аляксандар Пушкін

У Сібір

У глыбіні сібірскіх руд

Насіце гордае цярпенне,

Не прападзе цяжар пакут

І дум высокае імкненне.

 

Няшчасцю верная сястра,

Падзея у змрочным сутарэнні

Разбудзіць радасць і натхненне,

І прыйдзе лепшая пара:

 

Любоў з павагаю святой

Да вас праб’юцца праз запоры

Так, як і у катаржныя норы

Даходзіць вольны голас мой.

 

Цяжкія путы упадуць,

Цямніцы рухнуць — і свабода

Вас прыме з песняй ля ўвахода,

І меч браты вам аддадуць.



Пераклад: Юрась Свірка