Што сціхнуў, вясёласці глас?
Звініце, вакхальныя спевы!
Жывуць хай пяшчотныя дзевы
І юныя жоны, кахаўшыя нас!
У шклянкі паўней налівайце!
На звонкае дно
Ў густое віно
Заветныя персткі кідайце!
Падымем жа шклянкі і злучым із разам!
Вітанне вам, музы, няхай жыве разум!
Ты, сонца святое, гары!
Як гэтая лямпа цмянее
Ад яснага ўсходу зары,
Мільгае так мудрасць хлуслівая й тлее
Прад сонцам, што розумам зваць.
Няхай жыве сонца, а цемры- сканаць!