epub
 
падключыць
слоўнікі

Аляксандар Пушкін

Вакхічная песня

        Што дух весялосці пагас?

        Гучыце, вакхальныя спевы!

        Хай славяцца мілыя дзевы

І юныя жонкі, кахаўшыя нас!

                Вы шклянкі паўней налівайце!

                На звонкае дно

        Ў густое віно

Шчасліва пярсцёнкі кідайце!

Уздымем жа шклянкі, іх злучым саюзам!

        Хай славіцца розум, хай славяцца музы!

        Ты, сонца святое, гары!

        Як гэта лампада цямнее

Пры ясным усходзе зары,

Так мудрасць уяўная нікне і тлее —

        Ледзь розуму сонца заззяй.

Дык слаўся ж ты, сонца, а цемра — знікай!



Пераклад: Алесь Бачыла