epub
 
падключыць
слоўнікі

Аляксандар Пушкін

Вакхічная песня

                Вакхальны напеў не пагас,

                Гучы весялей, як у свята!

                Жывіце, красуні-дзяўчаты,

І юныя жонкі, што песцілі нас!

                                У келіх паўней налівайце!

                                На звонкае дно

                Ў густое віно

Пярсцёнкі, як лёс свой, кідайце!

Падымем кілішкі застоллем цвярозым!

                Няхай жывуць музы, няхай жыве розум!

                Ты, сонца святое, гары!

                Як гэта лампада бляднее

Ад водсвету яркай зары,

Так мудрасць фальшывая блякне і цьмее,

                Ледзь сонца бяссмертнае гляне здалёк.

Няхай жыве сонца, хай скончыцца змрок!



Пераклад: Юрась Свірка