Вас не шкада мне, дні маёй вясны,
Калі чакаў кахання я дарэмна.
Вас не шкада, начэй таемных сны,
Апетыя жалейкаю прыемнай.
Вас не шкада, няверныя сябры,
Вянкі гасцін і чары кругавыя.
Вас не шкада, сяброўкі маладыя,
Што здрадзілі каханню без пары.
Дык дзе святло хвілін замілавання,
Сардэчных сноў, надзеі маладой?
Дзе позірк той і слёзы даравання?..
Прыйдзіце зноў, о дні вясны маёй!
1820