epub
 
падключыць
слоўнікі

Аляксандар Пушкін

Вязень

Сяджу я ў турме за рашоткай гады.

Узросшы на волі арол малады,

Друг сумны мой, машучы моцным крылом,

Крывавую страву клюе пад акном,

 

Клюе і кідае, глядзіць ён ў вакно

І нібы задумаў са мною адно;

Завёць мяне крыкам, паглядам сваім

І хоча прамовіць: «Давай уляцім!

 

Мы - вольныя птушкі; пара брат, пара!

Туды, дзе за хмарай бялее гара,

Туды, дзе сінеюць марскія края,

Туды, дзе гуляем ... сам вецер ды я!..»

 

1822

 



Пераклад: Максім Багдановіч