epub
 
падключыць
слоўнікі

Аляксандар Пушкін

Вязень

У цэлі панурай мінаюць гады.

Ўзгадованы воляй арол малады,

Мой сумны таварыш сінеючых гор,

Дзяўбе пад вакном акрываўлены корм.

 

Дзяўбе і кідае, за краты глядзіць,

Як быццам адно са мной марыць і сніць;

І поглядам кліча, і крыкам сваім

І хоча сказаць мне: «Давай паляцім!

 

Мы вольныя птушкі; пара, брат, пара!

Туды, дзе снягамі вяршыны гараць,

Туды, дзе сінее краіна мая,

Дзе вецер гуляе свабодны... ды я!»

 

1822

 

 

Каментары

 

Рэдакцыя 1937 года.

 

Пераклад друкаваўся:

Бел. летапіс. 1937, № 4.

Танк М. Зб. тв.: У 6 т. Т. 5. Мн., 1980.

На зорных шляхах: Пераклады М. Танка. Мн., 1991.

 



Пераклад: Максім Танк