epub
 
падключыць
слоўнікі

Аляксандар Пушкін

Вязень

Сяджу я за кратамі вязнем гады.

Узрослы ў няволі арол малады —

Мой сумны таварыш — махае крылом,

Крывавую ежу дзяўбе пад акном.

 

Дзяўбе і кідае, глядзіць у акно,

Нібы ён са мною задумаў адно;

Заве мяне зіркам і крыкам сваім

І вымавіць хоча: «давай паляцім!

 

Мы вольныя птахі; пара, брат, пара!

Туды, дзе за хмарай бялее гара,

Туды, дзе блакітнага мора прастор,

Туды, дзе гуляюць... арлы ды віхор!..»



Пераклад: Пятро Глебка