epub
 
падключыць
слоўнікі

Аляксандар Пушкін

«Век не будзеш жыць у змане...»

Век не будзеш жыць у змане,

Волю крыўдзе не давай!

І ў маркотны дзень трывай:

Дзень вясёлы, вер, настане.

 

Сэрца новым днём жыве;

Хай, што сёння час панылы:

Міг — і пройдзе ўсё, сплыве;

Што мінецца, будзе мілым.

 

1825



Пераклад: Юрась Свірка